Добро пожаловать на официальный сайт государственного учреждения культуры «Лидская районная библиотека имени Янки Купалы»!
Библиотека сегодня – это уже далеко не только книги: современная библиотека, в первую очередь, информационный центр. Она разрушает свои физические границы, переходит из реального пространства в виртуальное. С одной стороны, она предлагает доступ к информационным ресурсам, представленным в сети Интернет, с другой – создает собственные электронные информационные ресурсы, доступные за ее физическими стенами... Далее
Адрес: 231300, г. Лида, ул. Ленинская, 10
E-mail:
libro-lida@oklida.by
Телефон: 8 (0154) 545261, 8 (0154) 540741
Факс: 8 (0154) 540741
Новости!
XXXII Дзень беларускага пісьменства ў жыцці бібліятэк Лідчыны
Горад Ліда 6-7 верасня сустракаў гасцей на святкаванні XXXII Дня беларускага пісьменства. Для жыхароў горада і гасцей свята былі падрыхтаваны розныя тэматычныя выставы і экспазіцыі, творчыя сустрэчы, прэзентацыі кніг, інтэрактыўныя пляцоўкі. Асаблівае месца ў гэты святочны дзень займала Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы. Розныя лакацыі, майстар-класы, творчыя выставы і інтэрактыў – усё гэта быў арт-квартал “Ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася спадчына...”. Майстар-клас “Росчырк гусіным пяром” – унікальны майстар-клас па пісьму і каліграфіі, які можна апісаць так – прыгожыя літары, думкі і справы. Унутрыбібліятэчны конкурс “Кніга твайго фармату” раскрыў творчыя здольнасці супрацоўнікаў бібліятэк Лідчыны. Фармат, тэматыка, сукупнасць матэрыялаў і тэхнік – кожная кніга, як асобны твор мастацтва. Лідскі замак стаў асновай лакацыі “Горад, сэрцу дарагі”. Тут можна было зрабіць крэатыўныя фота, сабраць пазлы і прыняць удзел у інтэрактыўнай віктарыне “Жанравая скульптура горада”. Інтэрактыўная пляцоўка “Разам з кнігай мы расцём” філіялаў “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” і “Лідская гарадская бібліятэка №3” стала сапраўднай гульнявой краінай для юных гасцей свята. На пляцоўцы прайшла і аўтограф-сесія “Слова паэту”. Тут пісьменнікі не толькі дэманстравалі сваё майстэрства, але і адказвалі на пытанні, распавядалі пра творчы працэс. Чытанне вершаў і іншых твораў часта суправаджалася падпісаннем кніг. У святочныя дні прайшоў круглы стол на тэму “80 гадоў Вялікай Перамогі: бібліятэчныя ініцыятывы і праекты”. Падчас мерапрыемства даклады прадставілі супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, бібліятэчныя работнікі Гродзеншчыны і Брэстчыны. Бібліёграф Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы Курбыка Галіна Раманаўна выступіла з дакладам “Становіцца гісторыяй вайна”, дзе дасканала расскрыла сутнасць творчага патрыятычнага праекта “Памяць у спадчыну”. Урачыстае адкрыццё новага арт-аб’екта – мурала на фасадзе будынка Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы – адбылося 6 верасня на святкаванні XXXII Дня беларускага пісьменства. Атмасферу свята стваралі творчыя калектывы горада. Мастацкі роспіс на сценах гэтага будынка ў цэнтры горада стаў адным са шматлікіх маляўнічых арт-аб’ектаў у рамках праекта “Традыцыі дзеля будучыні”, які ўжо некалькі гадоў рэалізуе ААТ “ААБ Беларусбанк”. Ганаровым госцем Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы стаў Анатоль Мечыслававіч Маркевіч. Супрацоўнікі бібліятэкі прэзентавалі лакацыі, якія ўваходзілі ў арт-квартал, азнаёмілі з абноўленай бібліятэкай, праектамі і сучаснымі напраўленнямі працы. У адзін са святочных дзён госці і жыхары горада Ліда маглі наведаць прэзентацыю кнігі “Время выбрало”. У аснову гэтага ўнікальнага выдання былі пакладзены матэрыялы цэнтральнай перыёдыкі краіны за 1994-2025 гады – больш за 20 тысяч выпускаў пяці газет. Аўтары выдання прадставілі рэтраспектыву станаўлення і развіцця беларускай дзяржаўнасці ў перыяд суверэнітэту і незалежнасці нашай краіны. Выстава старадрукаваных царкоўных кніг “Крыніца мудрасці стагоддзяў” прайшла ў рамках XXXII Дня беларускага пісьменства ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №4” 7 верасня. У экспазіцыі была прадстаўлена духоўная літаратура, выдадзеная ў XVIII-XX стагоддзях – як арыгіналы, так і факсімільныя копіі. Родная мова – гэта не проста сродак зносін, гэта падмурак нашай культуры, гісторыі і самасвядомасці, таму свята беларускага пісьменства будзе прадоўжвацца: учора, сёння і заўсёды.
>>>Перейти к другим новостям<<<